Чарнобыльскі шлях 26 красавіка 2023 года,

*
Categories:

Чарнобыльскі шлях

26 красавіка 2023 года, у 37-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, апазіцыйных палітычных партый, беларускай дыяспары і валанцёры выйшлі ў Вільні на «Чарнобыльскі шлях», які прайшоў ад Лукішскай плошчы да сквера ім. Барыса Нямцова, да пасольства РФ — у знак пратэсту супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі.
Колькасць людзей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, не паддаецца падліку. Радыёактыўнаму забруджванню падвергнулася, у выніку, больш за 200 тыс. кв. км, у асноўным — на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расіі.
Галоўным палітычным лозунгам гэтага традыцыйнага шэсця стаў «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі!»
Удзельнікі мітынгу на Лукішскай плошчы ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр Чарнобыльскай аварыі.
Жыве Беларусь!

Читать на Roy.Team