https://youtu.be/wunq75_BAUo?si=1krqbBZIpY9Sdkle
9 жніўня 2020 года — дзень, калі беларуская нацыя заявіла пра сябе ў масавым, усвядомленым і годным фармаце. Ніколі так, як у жніўні дваццатага, народ не выказваў згуртавана і адкрыта сваю волю!
Для многіх гэты дзень — пачатак шляху да новай, дэмакратычнай Беларусі.
Адным з наступстваў тых падзей стала маштабная эміграцыя: ужо блізу паўмільёна беларусаў пакінулі радзіму, якую рэжым з кожным днём усё больш ператварае ў канцлагер. Так, мы ў бяспецы, не ў турме. Аднак праз рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі прайшлі і ўсё гэтак жа праходзяць дзясяткі тысяч нашых суайчыннікаў, у краіне тысячы палітычных зняволеных, сотні беларусаў цяпер на фронце ва Украіне. Хтосьці ў эміграцыі, як можа звонку падацца, жыве “ціхім жыццём”, але ўсе мы так ці інакш набліжаем момант і рыхтуемся да моманту, калі перамога будзе за намі!
Дзякуй усім, хто ў гэты дзень быў на плошчы! Асобны шчыры дзякуй Лявону Вольскаму за тое, што знайшоў магчымасьць прыехаць у Літву адмыслова для гэтага мітынгу!
Мы дзякуем усім беларусам і беларусам, якія выходзяць на плошчы гарадоў, у якіх жывуць, і не маўчаць пра тое, што адбываецца на радзіме.
Мы дзякуем усім палітвязням і палітвязенкам, якія заплацілі і плацяць часам свайго жыцця і здароўем на нашым агульным шляху да свабоднай Беларусі.
Мы дзякуем усім добраахвотнікам і добраахвотніцам, валанцёрам і валанцёркам, якія нясуць цяжар вайны за свабоду ва Украіне і абароны добрага імя годных і свабодных беларусаў на сваіх плячах.
Мы дзякуем усім беларусам і беларускам, якія кожны дзень на сваім месцы робяць сваю частку агульнай справы, набліжаючы час, калі БЕЛАРУСЬ будзе свабоднай!
Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:
PayPal: [email protected]
Paysera:VŠĮ Dapamoga Lt LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
Акция свободных беларусов в Вильнюсе/Акцыя вольных беларусаў у Вільні. 2024’08’09
9 августа 2020 года — день, когда беларуская нация заявила о себе в массовом, осознанном и достойном формате. Никогда так, как в августе двадцатого, народ не выражал сплоченно и открыто свою волю!
Для многих этот день — начало пути к новой, демократической…