Але ж, мы вырашылі, што ня будзем марнаваць час дарма і 10 сакавіка з 12:00 да 14:00 паўдзельнічаем у Кірмашы, дзе будзем прадаваць
-вырабы і сымболіку.
Усе атрыманыя грошы пойдуць на аплату камуналкі Замка, дзе знаходзяць прытулак рэпрэсаваныя беларусы і экс-палітвязні, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Мы маем вялікую запазычанасць за камунальныя паслугі за зімовы перыяд, данатаў нажаль пакуль не хапае каб пакрыць выдаткі Замка на камуналку – таму вырашылі паспрабаваць сабраць хоць трошкі грошаў на кірмашы гандлем. Прыходзьце падтрымаць!
Таксама нагадваем, што ў пн 11 сакавіка – Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы, збіраемся а 12:35 ля Сейма з бчб-сцягамі, каб беларускай дыяспарай далучыцца да святочнага марша і павіншаваць Літву.