Падарожжы… яны прысутнічаюць у жыцці амаль кожнага. Ў беларусаў

*
Categories:

Падарожжы… яны прысутнічаюць у жыцці амаль кожнага. Ў беларусаў, апошнім часам, падарожжы з цяжкасцямі і прыгодамі, дый не зусім прыемнымі нагодамі.
У старажытным свеце, каб лягчэй было перанесьці нават самае цяжкае падарожжа, рабілі розныя абярэгі. Сярод іх і лялька-матанка “Падарожніца”. І менавіта такую ляльку мы зробім з вамі на варштаце.

///////::
Саламяны павук – гэта культурная спадчына Беларусі, той здабытак, які ёсць толькі ў беларусаў. Ён унесены ў Спіс культурных каштоўнасцей Беларусі і мае шмат таямнічак. Ён бывае розных памераў: ад зусім маленькага да вялікіх. А мы з вамі паспрабуем сумесна зрабіць павука Велікана з нагоды нашага мерапрыемства.

Kалi 11.08.2024
15.00
Гдзе Замак

Naujoji Riovoniu 10

Мерапрыемства арганiзуецца сумесна з «Робiм Разам»