У Літву прыйшло-такі цёплае надвор’е, наперадзе выходныя і гэта добрая нагода апасля традыцыйнага мітынгу салідарнасьці ў нядзелю разам адпачыць і адкрыць невядомыя для сябе мясціны Літвы, як лічыце?
Працягваючы праграму знаёмства з Літвой пад назвай “Ačiū, Lietuva”, Dapamoga запрашае вас ў нядзелю 5 траўня наведаць адну з гістарычных сталіц Вялікага Княства Літоўскага – Кярнава, якая знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад Вільнюса. Тут, у даліне Нярыса, людзі жылі з 8-9 стагоддзі да нашай эры.
А яшчэ, мы наведаем стары дубовы гай з рунамі на камянях.
Вы паедзеце на сваім аўто і можаце ўзяць пасажыраў?
Упішыце свой кантакт і колькасьць вольных месцаў у табліцу!
Вы хочаце паехаць на экскурсію, але ў вас няма аўтоўкі?
Знайдзіце вольнае месца у машыне праз табліцу і ўпішыце сваё імя+кантакт для сувязі!
Збор: на плошчы В. Кудзіркі з 12:00 | 5 траўня.
Ад’езд з Вільні: 13:00 | 5 траўня
Запіс кіроўцаў аўто і пасажыраў
у таблічцы тутака >>>
Кошт уваходнага білета ў запаведнік: 4 еўра.