Добрай суботняй раніцы, даражэнькія! Вам – порцыя праменікаў любові – лавіце!
Словы на скрыншоце – датычацца ня толькі Наталлі Калегавай. Яны – кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае Замак і адзін аднаго, нягледзячы на стому і мільён справаў. Яны – кожнаму, хто памятае, што ёсьць яшчэ шмат людзей, якім патрэбная наша дапамога, ня менш, чым патрэбная была кожнаму з нас, калі мы ўцяклі сюды.
За гэтымі словамі падзякі – лёсы двух беларусаў, маці і непаўнагадовага сына, што тэрмінова пакінулі ўсё сваё жыццё ў Беларусі, ратуючыся ад крымінальнага палітычнага пераследу. Як і многія з нас.
Усе магло б быць інакш…. Але зараз, яны на свабодзе, у Літве, атрымалі падтрымку у́ адаптацыі і ўжо з’ехалі з Замку ў з’емную кватэру, рухаючыся далей у новае жыццё на волі.
Дзякуй, даражэнькія!
Жыве Беларусь!