Dapamoga віншуе пісьменніцу і Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч з Народзінамі!
Ад імя беларускіх уцекачоў у Літве шчыра дзякуем Вам за Вашу плённую працу і за падтрымку нашай справы, шануем сяброўства з Вамі і зычым Вам шмат дабра і прыгажосці штодня, натхнення, здароўя і вяртання ў свабодную незалежную Беларусь!
Дарэчы, сябры, нагадаем, што 2 чэрвеня а 20:00 ў Беларускім Замку ў Вільні адбудзецца дaбрачынны мона-спектакль па творы Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнд”!