2 чэрвеня ў 20:00 у Замку будзе прадстаўлены монаспектакль паводле рамана Святланы Алексіевіч “Час S…

*
Categories:

2 чэрвеня ў 20:00 у Замку будзе прадстаўлены монаспектакль паводле рамана Святланы Алексіевіч “Час Second-hand”.
У выкананні Алены Дудзіч гісторыя забароненага кахання атрымала назву “Пра Рамэа і Джульету… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз”, таму што спектакль распавядае пра страшны час генацыду армян у Баку, калі азербайджанец Абульфаз не можа жыць у законным шлюбе са сваім “ворагам” , армянкай Маргарытай, каханнем яго жыцця і маці яго ненароджанага пакуль дзіцяці.
Рэжысура, сцэнаграфія, музычнае афармленне, выканаўца галоўнай ролі — Алена Дудзіч.
Спектакль будзе паказаны на дабрачыннай аснове для дапамогі рэпрэсаваным беларусам і беларусам, якія ваююць за Украіну.
Данаты вітаюцца

Месца мерапрыемства
Naujoji Riovoniu 10 (Замак)