17 чэрвеня а 18:30 на Кафедральнай плошчы адбудзецца 102-гі традыцыйны мітынг у падтрымку Украіны па панядзелках!
Мэта гэтага мітынгу – прадставіць грамадскасці дзейныя ў Літве апазіцыйныя рэжыму дыктатара Пуціна групы. Некаторыя з іх таксама фінансуюць украінскае войска.
Наталля Калегава, кіраўнік валанторскай некамерцыйнай арганізацыі Dapamoga LT, выступіць на мітынгу з прамовай і распавядзе аб нашай дзейнасьці.
Запрашаем далучыцца да ўдзелу ўсіх дапаможцаў –
калі ласка, прыходзьце прадставіць нашу суполку!
17 чэрвеня, пн | 18:30
Кафедральная плошча, Вільня