Фільм “Выпадковая прэзідэнтка” – у Вільні 21 чэрвеня!Запрашаем вас наведаць прэм’еру дакументальнага…

*
Categories:

Фільм “Выпадковая прэзідэнтка” – у Вільні 21 чэрвеня!

Запрашаем вас наведаць прэм’еру дакументальнага фільма пра абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую “Выпадковая прэзідэнтка” ў Вільні. Мерапрыемства з’яўляецца часткай фестывалю актывізму, музыкі і кіно Break Free!

Калi: 21 чэрвеня а 18:00
Дзе: Лукiшская турма 2.0

Паказ будзе суправаджацца сесіяй пытанняў і адказаў са Святланай Ціханоўскай, старэйшым дарадцам спадарыні Ціханоўскай Франакам Вячоркам і намінантамі на Оскар, рэжысёрамі Майкам Лернэрам і Марцінам Герынгам.

Каб далучыцца да нас, зарэгіструйцеся бясплатна тут: https://bit.ly/breakfreelt
(Заўвага: Вам не абавязкова ўказваць сваё сапраўднае імя, вы можаце выбраць псеўданім, які трэба назваць на ўваходзе. Пераканайцеся, што вы карыстаецеся электроннай поштай, дзе зможаце атрымаць пацверджанне рэгістрацыі).

Пасля паказу пройдзе канцэрт мясцовых і замежных гуртоў, аб’яднаных музыкай з пасланнем пра дэмакратычныя і сацыяльныя змены.
Дзверы мерапрыемства адчыняюцца а 17:00.