«Хто дапамагае з перадачамі?» Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняўПаводле «…

*
Categories:

«Хто дапамагае з перадачамі?» Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

Паводле «Вясны», пад пераслед трапілі сама меней 100 чалавек. Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Але на волю выйшлі не ўсе — праваабаронцы высвятляюць лёс затрыманых.

Па папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем’ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую днямі ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіппа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы і аплаціць або на сайце, або пры атрыманні прадуктаў.

«Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць зняволення.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114109