Есьць прапанова: падараваць Сяргею Kоsmas праменікі любові і падтрымкі! Пакуль у Вільні сыходзіць с…

*
Categories:

Есьць прапанова: падараваць Сяргею Kоsmas праменікі любові і падтрымкі!

Пакуль у Вільні сыходзіць снег і нейкая шэрая шэрасьць апусцілася на горад, паглядзіце, як прыгожанька выглядаў наш БЧБ-форт на мяжы Літвы і Беларусі ў зімовым абранні йшчэ пару дзянечкаў таму!

Нагадаем, што БЧБ-форт створаны беларускім музыкам Сяргеем Kosmas, тым самым, што напісаў усімі любімыя “Муры” на пару з Сяргеем Ціханоу́скім.

На форце, у знак салідарнасьці з Ціханоўскім, ужо хутка як тры гады Kosmas трымае свой адзіночны пікет.

Часам ен прыязджае падтрымаць палітычных уцекачоў у Замак, а штотыдзень – на мітынгі, нават у завіруху!

Уяўляеце, як гэта, трымаць столькі часу адзіночны пікет? Ох, вось гэта моц у нашага Kosmas, так? 🙂 у гэтым месцы трэба паддаць аганечкаў)

Але ў нас прапанова: калі вы жадаеце падтрымаць Kosmas, ці прыехаць да яго ў госьці-прывезьці прысмакаў, ці йшчэ як дапамагчы (ён калі што не прасіў, але мы ведаем, што яму будзе ну веееельмі прыемна), напішыце яму ў інсту ці проста падпішыцеся на яго >>