Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня прайшлі масавыя ператрусы, допыты, затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне – пад пераслед трапілі ня менш за 159 чалавек. Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы, некаторых – судзяць па адміністрацыйных. Так, напрыклад, Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, атрымала 15 сутак арышту.
Беларусы Вільні,
У нядзелю, 28 студзеня, а 12:00 прыходзьце на пл.Кудзіркі каб далучыцца да ланцугу салідарнасьці ўздоўж праспекта Гедыміна!
Бярыце сцягі, плякаты, станавіцеся поруч з аднадумцамі, каб разам падтрымаць усіх беларусаў, што пацярпелі і церпяць ад прыгнёту дыктатуры! Данясем галасы тых, хто зараз ня можа гаварыць адкрыта!
На акцыю запрошаныя дэмсілы Беларусі, прадстаўнікі Сейму Літвы, палітыкі, дэпутаты Еўрапарламенту.
Нядзеля 28 студзеня
12:00
Плошча Вінцэса Кудзіркі