Аўтарка паспрабавала ўзнавіць асобу Надзеі Тэфі – «каралевы смеху», зразумець яе сутнасць, вытокі яе сумнага гумару і духоўнай стойкасці, паглядзець на тое, што адбывалася, яе вачыма.
1918 год – чахарда змены ўладаў, а знакамітыя рускія пісьменнікі-гумарысты Надзея Тэфі і Аркадзь Аверчанка адпраўляюцца з Масквы на гастролі ва Украіну. Калейдаскоп цягнікоў, станцый, гарадоў, смешныя і трагічныя сустрэчы…
Гэты спектакль закранае блізкую ўсім нам тэму эміграцыі ад людажэрскага рэжыму.
У праграме таксама міні-канцэрт вершаў і музыкі ў выкананні Наталлі Бабельчус і Валерыі Задорынай.
Узроставае абмежаванне – ад 14 гадоў.
Кошт – 18 еўра.
Замова запрашальных па тэл. 866788489
Квіткі можна набыць у арганізатара ў дзень спектакля або замовіць загадзя па тэлефоне.
З 10 набытых білетаў 1 – бясплатна.
16 лістапада, 14:30
Бібліятэка імя А. Міцкевіча/Trakų g. 10