9 чэрвеня ў Вільні адбылася штотыднёвая акцыя салідарнасці беларусаў Літвы. Рэлаканты Dapamoga, был…

*
Categories:

9 чэрвеня ў Вільні адбылася штотыднёвая акцыя салідарнасці беларусаў Літвы.

Рэлаканты Dapamoga, былыя палітвязні, якія эвакуіраваліся ў Літву, іншыя неабыякавыя беларусы і літоўцы сабраліся ў цэнтры горада на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб нагадаць пра рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і запатрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў — толькі па звестках праваабаронцаў іх цяпер больш за 1564 чалавекі, — прадэманстраваць падтрымку Украіне і выказаць удзячнасць Літве за падтрымку ўцекачоў з Беларусі і Украіны.

У форце Мядзінінкай бліз памежнага пераходу з Літвы ў Беларусь, за якім наглядае вядомы беларускі музыка, аўтар песні “Муры” Сяргей Космас, у гэты дзень былі адноўленыя сцягі і банэры, вырабленыя неабыякавымі беларусамі.

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!