З Вільні Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.У Ста…

*
Categories:

З Вільні Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.
У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць унікальныя творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…»
Там удзедьнікаў чакае:
– Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?
– Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны”, “Імёны свабоды”, “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, “Ордэн Белай Мышы” і шэрагу іншых.
– расповяд пра Kamunikat.org – найбуйнейшаю беларускаю інтэрнэт-бібліятэку ў свеце.
– Кніжны кірмаш з кнігамі выдадзенымі Фондам Kamunikat.org і іншымі незалежнымі беларускімі выдавецтвамі.
– Аўтограф-сесія з аўтарамі.

Стакгольм
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
13 кастрычніка, 18:00
https://fb.me/e/fW7HM0eDj

Осла
15 кастрычніка, 18.00-19.30
Litteraturhuset Oslo, sal Kverneland
https://fb.me/e/7eVVFfO9P

Капенгаген
17 кастрычніка, 18.00
https://fb.me/e/53AGJzOFj

Але на гэтым яшчэ не канец!
19 кастрычніка ў рамках Фэстывалю Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі PRADMOVA Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правядуць прэзентацыю кнігі “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi”, якая адметна тым, што выйшла на беларускай лацінцы. Кнігу выдаў фонд Kamunikat.org у партнёрстве з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.
У гэты паэтычны зборнік ўвайшлі ў тым ліку верлібры з кнігі “Parom praź La-Manš”, за якую Арлоў атрымаў міжнародную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”.
Падрабязная інфармацыя пра дакладны час і месца сустэчы неўзабаве з’явіцца на сайце арганізатараў Фэстывалю PRADMOVA www.pradmova.eu

На заканчэнне літаратурнага туру 20 кастрычніка сустрэча «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…» пройдзе ў польскім горадзе Познань.

Познань
20 кастрычніка, 14.00
Przystanek Pireus, Głogowska 35, Poznań
https://fb.me/e/2mx2DasZS

Event in Stockholm, Sweden by Interbok on Sunday, October 13 202451 posts in the discussion.