Аляксандар – муж Наталлі Калегавай. У 2021 годзе ён набыў ва ўласную маёмасьць будынак, які мы з вамі ведаем як Замак, каб адкрыць там гатэль.
Але ж, ўмяшалася каханне і ўсе пайшло па іншаму сцэнарыю любоў Наталлі Калегавай да беларусаў і каханне Аляксандра да Наталлі змянілі пляны: будынак стаў Замкам беларусаў, дзе мы з вамі маем склад гуманітарнай дапамогі, месца для сустрэчаў і правядзення імпрэз, а таксама шэлтар, які прытуляе беларускіх уцекачоў, вымушаных экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу, а апошнім часам, Замак прытуляе і нашых дабраахвотнікаў, якія вяртаюцца з вайны ва Украіне.
Паважаны спадар Аляксандар! Шчыра віншуем вас з Днём Народзінаў! Жадаем здароўя, моцы, поспехаў ва ўсіх справах і добрых людзей вакол!
Дзякуем вам за Замак, за любоў да беларусаў!
Павіншаваць Аляксандра – можна і падтрымаўшы Замак беларусаў >>