Яшчэ 300 еўра – і мы зможам закрыць запазычанасць 920 еўра за электраэнергію
Дзякуючы данатам мы можам:
аплочваць камуналку Замка;
купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор);
аплочваць, пры ўзнікненні, тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (як рамонт катла напрыклад);
аплочваць бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў.
Чаму так мала пунктаў і ня маючы грантавай падтрымкі пры гэтым?
Бо нам ня трэба плаціць за арэнду будынка, дзякуючы Аляксандру Калегаву, а ўсе менатары, валанторы, псіхолагі, трэнеры і трэнеркі, працавалі і працуюць у Замку бясплатна на карысьць дыяспары і агульнай справе больш за 3 гады. За нашую і вашую свабоду!
Замак – гэта і шэлтар, і склад гуманітарнай дапамогі, і месца сустрэч і правядзення мерапрыемстваў, якое існуе толькі дзякуючы моцы салідарнасьці.
Дзякуй вялікі!