13 снежня 2020 года ў нашым жыцці з’явіўся Мікіта Князеў.Мікіта родам з Гомеля. Цудоўны і чысты чала…

*
Categories:

13 снежня 2020 года ў нашым жыцці з’явіўся Мікіта Князеў.

Мікіта родам з Гомеля. Цудоўны і чысты чалавек, студэнт медінстытута.

Ён мог бы стаць лекарам у Беларусі, але рэжыму лукашэнкі не патрэбныя добрыя спецыялісты, яму патрэбны паслухмяныя авечкі, таму Мікіта быў адлічаны з універсітэта за выказванне свайго меркавання, затрыманы і збіты ў ізалятары. Яму ўдалося выратавацца і пакінуць краіну.

Пра эвакуацыю Мікіты і іншых уцекачоў у тыя снежаньскія дні 2020 году – у рэпартажы Deutsche Welle на англійскай і нямецкай мовах.

Ён быў у Dapamoga 200-тым выратаваным беларусам. Тады гэта была радасць за мноства выратаваных лёсаў. Цяпер, падчас вайны, гэтая лічба гучыць жахліва.

#ГісторыяDapamoga