Учора ў Замку адбылася сустрэча з супрацоўнікам Caritas Томасам Бакшысам.Томас – сацыяльны кансульта…

*
Categories:

Учора ў Замку адбылася сустрэча з супрацоўнікам Caritas Томасам Бакшысам.

Томас – сацыяльны кансультант у Цэнтры інтэграцыі замежнікаў Caritas. Ён працуе з асобамі, якія шукаюць прытулку і чакаюць рашэння пра статус уцекача.

Томас распавёў пра праект, прызначаны менавіта для просьбітаў прытулку. Дзякуючы гэтай сустрэчы мы даведаліся пра дадатковыя магчымасці для гэтай катэгорыі грамадзян.

У студзені плануецца сустрэча Томаса з беларусамі ў Замку, на якой ён дэтальна распавядзе пра магчымасці для асоб, якія шукаюць прытулку, якім патрэбна дапамога, і якую дапамогу Caritas можа ім прапанаваць.

Сачыце за анонсамі.

Да сустрэчы ў студзені просьбіты прытулку могуць звярнуцца да сваіх ментараў ці на кансультацыі па пятніцах у Dapamoga і даведацца пра гэтыя магчымасці індывідуяльна.

#БудніDapamoga