Увага Не прапусціце!
Сёння, 7 снежня, а 20:00 у Беларускім Замку адбудзецца спантанны канцэрт Аляксандра Памідорава!
Аляксандр Памідораў – легенда беларускага радыё, дыджэй, акцёр, спявак, кампазітар, блюзмэн, лідэр гурта «Pomidor/OFF».
Яго гісторыя падобная на гісторыю многіх беларусаў: удзел у пратэстах, затрыманне, звальненне, эміграцыя.
Зараз Памідораў жыве ў Варшаве, час ад часу дае канцэрты, вядзе мерапрыемствы.
Запрашаем наведаць канцэрт і атрымаць асалоду ад творчасці Аляксандра!
7 снежня
20:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10