Дзякуем клубу Licviny за спецыяльную раму для сетак і пачатковыя кансультацыі па тэхніцы і нюансах пляцення.
Дзякуем за матэрыялы для сетак, добразычлівую супрацу і парады “Віленскім павукам” (Vilniaus Vorai), якія ўжо трэці год арганізуюць пляценне сетак валанцёрамі ў гандлёвым цэнтры CUP.
Распачалі гэтую добрую справу кола беларусаў і беларусак, што жывуць у Замку. Крышку набілі руку, упэўніліся, што робім слушна. За першую сетку атрымалі ад дасведчанага валанцёра “Павукоў” адзнаку “4 з паловай” па пяцібалцы.
Ад гэтай нядзелі 8 снежня запрашаем усіх ахвочых далучацца да пляцення сетак у Замку штосераду і штонядзелю з 18 да 21 гадзіны.
Сеткі ратуюць жыцці.
Дапамагайма ваярам за нашу і вашу свабоду!
ПЛЯЦЕННЕ МАСКІРАВАЛЬНЫХ СЕТАК ДЛЯ УКРАІНЫ
18:00 – 21:00