Шаноу́ныя сябры,з 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актры…

*
Categories:

Шаноу́ныя сябры,
з 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай.

Курс накіраваны на разняволенне, праяву ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў і ўключае ў сябе:
Заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.
Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.
Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сатворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна).
Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі кіравання сваім голасам, дыкцыяй, уменне свабодна і лаканічна выказваць свае думкі і эмоцыі).

Заняткі праходзяць у будынку Вільнюскага Старога тэатра па адрасе J. Basanavičiaus g.13.

У Насты Шпакоўскай:
па панядзелках з 19.00 да 20.30.

У Наталлі Лявонавай:
па чацвяргах з 19.00 да 20.30.

Запіс у Telegram: @Anastasiyanaka  і @natashkaleon

Instagram: naka_aktor