Падчас семінара доктар Малюкявічус разгледзіць праблемы, якія ствараюцца дэзінфармацыяй і прапагандай і суадносіны праўды і хлусні ў СМІ.
Як распазнаць маніпуляцыю ў вялікай колькасці інфармацыі? Лектар прадставіць 7 самых распаўсюджаных тэхнік маніпулявання і растлумачыць, як навучыцца жыць у інфармацыйным хаосе.
Гэта выдатная магчымасць даведацца меркаванне эксперта аб літоўскіх СМІ, іх праблемах і стратэгіях па дэзінфармацыі.
Даследаванні доктара Малюкявічуса прысвечаныя інфавайне, стратэгічнай камунікацыі, кіраванні канфліктамі, а таксама вывучэнню Расіі. Працуе даследчыкам і выкладчыкам у Інстытуце міжнародных адносін і паліталогіі Віленскага ўніверсітэта. Доктарская дысертацыя прысвечаная расійскай інфармацыйнай геапалітыцы ў Літве.
Семінар адбудзецца на рускай мове ў MICenter (IOM Lietuva)
Рэгістрацыя https://forms.gle/ByJhNxnwf2daEsLe9
27 лістапада (ср)
17.30 – 20:00
Jasinskio g. 16 (II паверх), Вільня