Учора мы завіталі ў госці да нашых сяброў – калектыва этнацэтра “Світанак”, на традыцыйны беларускі абрад “Дзяды”.
Кіраўніца калектыва Марына Струнеўская – этнапедагог, дзеяч культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак”. Яе асноўная місія – захаваць беларускую традыцыйную і аўтэнтычную культуру ў эміграцыі.
Падчас мерапрыемства мы мелі магчымасць паглядзець і згадаць як адзначалі абрад “Дзяды” ў рэгіёнах Беларусі.
Світанак з’яўляецца нязменным госцем нашых свят. Сярод чальцоў калектыва шмат нашых падапечных.