Як прайшоў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі ў ВільніНа Катэдральнай плошчы беларусы злад…

*
Categories:

Як прайшоў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі ў Вільні

На Катэдральнай плошчы беларусы зладзілі пэрформанс, які сымбалізуе супрацьстаяньне жанчын у белым і сілавікоў. Таксама на акцыі зладзілі інсталяцыю «Вітальны стол» з імёнамі палітзьняволеных і пачастункамі для вязьняў, якія выйдуць з турмы і якіх будуць сустракаць накрытым сталом.

21 траўня — Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. У гэты дзень у 2021 годзе ў беларускай турме памёр палітзьняволены Вітольд Ашурак. Яго сьмерць стала першай у шэрагу некалькіх. Сёньня вядома пра сама меней за 7 выпадкаў, калі палітвязьні памерлі ў турме ад жорсткага абыходжаньня і адсутнасьці належнай мэдыцынскай дапамогі.