Сёння, нарэшце, Андрэй Гнёт на волі і бяспечна пакінуў Сербію!
Андрэй Гнёт – беларускі рэжысёр тэлерэкламы і музычных відэа, журналіст, палітычны актывіст і адзін з заснавальнікаў Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY.
Больш за год ён правёў пад арыштам у Сербіі. Яго затрымалі 30 кастрычніка 2023 года ў Белградзе па патрабаванню рэжыму лукашэнкі.
Увесь гэты час Андрэю пагражала дэпартацыя ў Беларусь з далейшымі рэпрэсіямі і новым турэмным тэрмінам.
Віншуем Андрэя з вызваленнем!