Віленская філія Руху беларускіх нацыяналістаў правяла акцыю да сьвята Дзяды.РУХаўцы завіталі на Эўфр…

*
Categories:

Віленская філія Руху беларускіх нацыяналістаў правяла акцыю да сьвята Дзяды.

РУХаўцы завіталі на Эўфрасіньнеўскія могілкі ў Вільні, дзе ўшанавалі пахаваньні выбітных беларусаў. Адзначым, што бальшыня магілаў былі ў занядбаным стане, таму наведваньне менавіта гэтых могілак, а не знакамітых віленскіх Росаў, было вельмі актуальнай справай.

Падчас акцыі былі прыбраныя і ўшанаваныя пахаваньні: выбітнага ўдзельніка антысавецкага супраціву, вязьня бальшавіцкіх лягераў Кастуся Шышэі (1921-2004) і ягонай жонкі – удзельніцы патаемнай антысавецкай арганізацыі “Чайка”, вязьня бальшавіцкіх лягераў, грамадзка-палітычнай дзеячкі Леакадзіі Шышэі (1928-2023); прадстаўніка Ўраду БНР, грамадзка-палітычнага, культурніцкага і рэлігійнага дзеяча Тодара Вернікоўскага (1861-1938); бацькоў выбітнага ўдзельніка антысавецкага супраціву і вязьня бальшавіцкіх лягераў Міколы Рулінскага, ягонай маці Кацярыны Рулінскай (1899-1962) і ягонага таты – праваслаўнага сьвятара, вязьня бальшавіцкіх лягераў Максіма Рулінскага (1898-1963); таты выбітнай паэткі і грамадзка-палітычнай дзеячкі Натальлі Арсеньневай – Аляксея Арсеньнева (?-1926); грамадзка-палітычнай дзеячкі, вязьня бальшавіцкіх лягераў Зоі Коўш (1911-1994), яе бацькоў, маці Альжбеты Коўш (1886-1955) і таты, праваслаўнага сьвятара і грамадзка-палітычнага дзеяча Аляксандра Каўша (1884-1943); грамадзка-палітычнага дзеяча, кампазытара, вязьня бальшавіцкіх лягераў Паўла Карузы (1906-1988); грамадзка-палітычнага, культурніцкага і рэлігійнага дзеяча Сяргея Паўловіча (1875-1940); маці вядомага грамадзка-палітычнага дзеяча Леаніда Галяка Аўгеньні Галяк (1887-1935).

| Далучыцца да РУХУ ў Літве | Дапамога РУХУ | Чат-бот РУХУ | Тэлеграм РУХУ | Інстаграм РУХУ |

Беларусь перадусім!