Музыка на праспекце Гедыміна
Вы маглі заўважыць мужчыну, які некалькі апошніх тыдняў іграе на трубе на праспекце Гедыміна.
Гэта Ціматэ Суладзэ – музыка, юрыст, перакладчык. Шмат хто памятае яго выступы на дваровых канцэртах у 2020 годзе.
Яму давялося правесці 28 сутак у няволі за выкананне “забароненай музыкі”. У Літву Цім уехаў 24 студзеня па гуманітарным калідоры, баючыся трэцяга арышту, які для яго мог ужо абярнуцца крымінальнай справай.
Сёння ён таксама на сваім месцы, нягледзячы на дождж і вецер.
Звярніце ўвагу, колькі людзей аддзячылі яму ўсяго за хвіліну! Не праходзьце міма і вы!