Сёння, 13 кастрычніка 2024, беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці …

*
Categories:

Сёння, 13 кастрычніка 2024, беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі.

Паглядзіце, як гэта было.

Па дадзеных праваабарончага цэнтра “Вясна” сёння 1290 чалавек лічацца палітычнымі зняволеннымі.

Гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную колькасьць людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, бо да праваабаронцаў даходзяць ня ўсе справы, на што ёсьць некалькі прычынаў:
– З-за рэпрэсіяў, у праваабаронцаў няма фізічнай магчымасьці быць на судах і адсочваць іх ход;
– Шмат хто ня ведае аб тым, што можна самастойна звярнуцца да праваабаронцаў;
– Людзі баяцца, што атрымаюць рэпрэсіі у свой бок з боку ўладаў, калі звернуцца да праваабаронцаў па дапамогу.

Тым часам улады Беларусі затойваюць фальсіфікацыі выбараў 2020;
дагэтуль не было заведзена ніводнай крымінальнай справы супраць тых, хто гвалціў удзельнікаў мірных пратэстаў;
сотні тысяч беларусаў былі рэпрэсаваныя і вымушаныя пакінуць Радзіму;
ціск і рэпрэсіі не спыняюцца;
гісторыя Беларусі перапісваецца прапагандай і ідэолагамі краіны,
насельніцтва жыве ў інфармацыйным вакууме з-за адсутнасьці лёгкага доступу да альтэрнатыўных сродкаў масавай інфармацыі.