Учора ў Вільні да 35-годдзя “Балтыйскага шляху” прайшоў грандыёзны канцэрт

*
Categories:

Учора ў Вільні да 35-годдзя “Балтыйскага шляху” прайшоў грандыёзны канцэрт “650 км свабоды”. Амаль 200 выканаўцаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі выйшлі на сцэну на Кафедральнай плошчы з творамі, прысвечанымі гэтай акцыі 1989 года ў краінах Балтыі.

35 гадоў таму 23 жніўня 2 мільёны чалавек сталі, узяўшыся за рукі, у ланцужок даўжынёй 650 км, які атрымаў назву “Балтыйскі шлях”.Удзельнікі акцыі мірна выказалі свой пратэст супраць анэксіі балтыйскіх дзяржаў у выніку падпісання пакта Молатава-Рыбентропа ў 1938 годзе, таксама, як беларусы выйшлі ў жніўні 2020 года, мірна пратэстуючы супраць анэксіі Беларусі рэжымам Лукашэнкі ў выніку фальсіфікацыі выбараў. Таму ўчора беларусы Вільні былі на цэнтральнай плошчы Вільні побач з літоўцамі.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу палітычным уцекачам праз Dapamoga:
PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX

Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt

Вчера в Вильнюсе к 35-летию «Балтийского пути» прошёл грандиозный концерт «650 км свободы». Почти 200 исполнителей из Литвы, Латвии и Эстонии вышли на сцену на Кафедральной площади с произведениями, посвящёнными этой акции 1989-го года в странах Балтии.
35…