Пачынаецца ацяпляльны сезон, і мы разлічвалі на папаўненне рахунку за электрычнасць і газ з вашых падатковых адлічэнняў у 1.2% падатка на прыбытак. Аднак, на жаль, па нейкай прычыне вяртання пакуль яшчэ не адбылося.
Звяртаемся да супольнасці, бо да канца месяца неабходна пагасіць:
• 2000 еўра за газ (гарачая вада, ацяпленне),
• 600 еўра запазычанасці за электрычнасць.
Усе бягучыя расходы ўжо былі закрытыя раней: 6300 еўра за ацяпленне, 1200 еўра за электрычнасць, 1200 еўра за халодную ваду, 840 еўра за вываз смецця, 1400 еўра за страхоўку на год, а таксама інтэрнэт, паліва і “welcome pack” для новых свабодных беларусаў.
Акрамя таго, за 20 000 кг прадуктаў, атрыманых з #maistobankas за паўгода, было выплачана 1700 еўра. Сярод вас ёсць і тыя, хто атрымаў дапамогу з касы ўзаемадапамогі, таму спадзяемся і на ваш удзел.
Просім далучыцца да #марафонтепла!