А ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе “аматарамі навук” і “аматарамі дабрачыннасці”? Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года.
З нагоды гадавіны ўтварэння запрашаем вас на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад нашых герояў.
Удзел у квэсце бясплатны, у камандах ад 1 да 6 чалавек. Напрыканцы вас чакае філамацкая вечарынка а 16-й ў таемным месцы збору, а пераможцаў – каштоўныя прызы
Вам спатрэбяцца тэлефон з інтэрнэтам і, магчыма, паўэр-банк. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна!
13 кастрычніка ў 14:00
Вільня, Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай (Aušros Vartų g. 7B).
Рэгістрацыя па спасылцы.
Чакаем вас!
Імпрэза адбудзецца ў межах Эдзьютона грамадзянскай адукацыі ад EENCE, і фундацыі Flying Bags пры падтрымцы BPB (Нямеччына).
—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
Падтрымаць праект