Запрашаем на мітынг салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі і ў падтрымку змагарнай Украіны.
4 гады таму ў Берасці людзі сабраліся на скрыжаванні праспекта Машэрава і Бульвара Шаўчэнкі, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Яны зрабілі карагод, які берасцейскія сілавікі разганялі пры дапамозе вадамёта. Аб’яднаемся і мы ў карагод у гэтае нядзелю на плошчы Кудзірка.
Мітынг адбудзецца ў нядзелю, 15 верасня ў 12:00 на плошчы Кудзірка. Удзельнікі могуць падысці да плошчы праз кірмаш на праспекце ці пад’ехаць з боку набярэжнай.