Сёння, 18 жніўня 2024 года, роўна 3 гады як  Аляксандр Калегаў набыў будынак

*
Categories:

Сёння, 18 жніўня 2024 года, роўна 3 гады як  Аляксандр Калегаў набыў будынак, які стаў Замкам беларусаў Вільні!

Аляксандар – муж Наталлі Калегавай. У 2021 годзе ён набыў ва ўласную маёмасьць будынак, які мы з вамі ведаем як Замак, каб адкрыць там гатэль.
Але ж, ўмяшалася каханне і ўсе пайшло па іншаму сцэнарыю любоў Наталлі Калегавай да беларусаў і каханне Аляксандра да Наталлі змянілі пляны: будынак стаў Замкам беларусаў, дзе мы з вамі маем склад гуманітарнай дапамогі, месца для сустрэчаў і правядзення імпрэз, а таксама шэлтар, які прытуляе беларускіх уцекачоў, вымушаных экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу, а апошнім часам, Замак прытуляе і нашых дабраахвотнікаў, якія вяртаюцца з вайны ва Украіне.
Дзякуючы шчодрасці Александра і Наталлі, мы карыстаемся Замкам безкаштоўна і не плоцім аніякую арэнду.

Дзякуем шчыра Аляксандру і Наталлі Калегавым за шчодрасьць і любоў да беларусаў і зычым моцнага здароўя!

Дапамагчы Замку данатамі:
PayPal: [email protected]
Paysera:
VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238

SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania

Данаты патрэбныя Замку, каб:
аплочваць камуналку Замка;
купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор);
аплочваць, пры ўзнікненні, тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (як рамонт катла напрыклад);
аплочваць бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў.

Ну, і карыстаючыся момантам, развейваем адзін міф: часам сустракаем легенды пра тое як шмат плоцяць нібыта ў Дапамозе і нібыта зарабляюць на беларусах ))) Карацей, даражэнькія, выбачайце, але ж
ніхто ў Дапамозе не атрымлівае аніякіх зарплят! Данаты ідуць толькі на дапамогу уцекачам. Усе ментары, валанторы і кіраўнік Дапамогі дапамагаюць безкаштоўна. Больш таго, сям’я Калегавых аддала шмат сваіх сямейных сродкаў, дапамагаючы беларусам. Дапамога – валанторская арганізацыя 😉