Дарагія сябры, Літоу́скі чырвоны крыж запрашае ўсіх мігрантаў на летні танцавальны пікнік-барбекю

*
Categories:

Дарагія сябры, Літоу́скі чырвоны крыж запрашае ўсіх мігрантаў на летні танцавальны пікнік-барбекю на свежым паветры ў Вінгіс Парку!

Мы будзем знаёміцца, смажыць шашлык, есці, адпачываць, спілкавацца і танчыць!

Вас чакаюць:
•  смачныя сэндвічы ад 12eat.lt!
•  майстар-класы па групавых і парных традыцыйных літоўскіх, беларускіх, а таксама еўрапейскіх сярэднявечных танцах для дзяцей і дарослых ад клуба сацыяльных еўрапейскіх танцаў «VALOŠKA» і літоўскага фальклорнага музычна-танцавальнага калектыву «VERDENĖ»!

Прыходзьце сем’ямі, прыводзьце сяброў!

Пры жаданні, можаце захапіць з сабой мяса / гародніну, вуглі, рашоткі і распальванне для прыгатавання шашлыка – пікнік будзе праходзіць у абсталяванай зоне.

20 ліпеня, сб | 13:00-15:00
Грыль-зона ў Вінгіс парку >>
https://g.co/kgs/5Z7HjLj.
Удзел – бясплатны.

Калі ласка, зарэгіструйцеся: https://forms.gle/UVCiFuqFEqcs3Ey39
Гэта дапаможа арганізаваць дастатковую колькасць пачастункаў 🙂