Разьвітаньне з Алегам Гулаком пройдзе 20 сьнежня ў Вільні
Як стала вядома Свабодзе, разьвітаньне з Алегам Гулаком пройдзе заўтра ва ўнівэрсітэцкім касьцёле Сьвятых Янаў, малая капліца, зьлева. Адрас: Šv. Jono g. 12. Разьвітаньне адбудзецца з 14:00 да 17:30.
Дзьверы разьвітальнай залі будуць адчыненыя з 13:50. Разьвітаньне пройдзе ў фармаце грамадзянскай паніхіды.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня, яму было 55 гадоў.