Паважаныя беларусы Вільні!Апоўдні ў нядзелю 5 лістапада сустракаемся на плошчы Кудзіркі на мітынг …

*
Categories:

Паважаныя беларусы Вільні!
Апоўдні ў нядзелю 5 лістапада сустракаемся на плошчы Кудзіркі на мітынг салідарнасьці у падтрымку музыкаў гурта “TOR Band”
, якія за сваю творчасьць і любоў да Беларусі і беларусаў, 31 кастрычніка 2023 года атрымалі вялізарныя прысуды ад 7,5 да 9 год калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафы па 100 базавых велічынь:
Дзіма Галавач (вакаліст) – 9 год калоніі,
Яўген Бурло (ударнік) – 8 год калоніі,
Андрэй Ярэмчык (басіст) – 7,5 год калоніі.

Будзма гучна разам спяваць хіты гурта Tor Band і гаварыць пра тое, як шмат яны значаць для кожнага з нас – падтрымаем разам і музыкаў, і іх сем’і, і ўсіх вольных сэрцам беларусаў, што знаходзяцца ўнутры краіны.

Абвяшчаем збор у падтрымку “TOR band”
Асабісты рахунак для гурта ў Paysera:
Імя: DAPAMOGA
IBAN: LT033500010015148663
Прызначэнне: TOR BAND
Калі вам зручней, можна адправіць плацёж праз Paypal: [email protected] з прызначэннем TOR BAND.

Нядзеля 5 лістапада
12:00
Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė