СУД НАД ПАСОБНІКАМ РУСКАГА СВЕТУ

*
Categories:

СУД НАД ПАСОБНІКАМ РУСКАГА СВЕТУ

Лаўрынас Рагельскіс, які разбурыў мемарыял ахвярам лукашызму каля Амбасады Беларусі, здзекуецца з беларусаў, украінцаў і ўсіх прыхільнікаў дэмакратыі і свабоды, жадаючы перамогі “рускага свету” ва Украіне, зноў паўстане перад судом заўтра у панядзелак 20 лютага а 9 гадзіне.
Суд адкрыты, журналістам і ўсім людзям можна прысутнічаць.

Арганізуем пікет у 9:00 са сцягамі і плакатамі ля суда! Нас мусіць быць шмат!

ПРЫХОДЗІЦЕ ПАДТРЫМАЦЬ БЕЛАРУСАЎ у барацьбе за справядлівасць!

Віленскі акруговы суд (Laisves pr. 79a)

Ідзе апытанне сведкаў – беларусаў.
Вельмі патрэбная наша падтрымка, патрэбныя нашыя сцягі ў судзе. 2-3 чалавекі, якія ходзяць на суд, гэта вельмі мала. У зале суда сцягі можна надзець на сябе.

Падтрымаць Dapamoga можна данатамі:
Paysera
LT483500010009843602
Vši “Dapamoga”,
З паметкай “sud”