Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў вывесіць нацыянальныя сцягі ў Вільні на час саміту NATO«У гэты…

*
Categories:

Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў вывесіць нацыянальныя сцягі ў Вільні на час саміту NATO
«У гэтыя дні мы маем магчымасць нагадаць пра сябе зноў, пра тую несправядлівасць, якая адбываецца з намі, пра рэпрэсіі і катаванні, пра прымусовую дэпартацыю сотняў тысяч беларусаў, якія не маюць магчымасці вярнуцца дадому», — звяртаецца група беларускіх грамадскіх дзеячаў Літвы.
Беларусы Літвы заклікаюць развешваць нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах падчас саміту NATO, што пройдзе ў сталіцы Літвы 11-12 ліпеня.
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары Альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будуць закранутыя таксама тэмы Беларусі ў кантэксце размяшчэння ядзернай зброі і ролі нашай краіны ў агульнай бяспецы.