Шаноўнае спадарства, 9 лістапада а 14:00 запрашаем наведаць V Фестываль песні «Беларусь Старажытная» у Культурным цэнтры Новай Вільні!
Адна з мэтаў фестывалю — пазнаёміць людзей з традыцыйнай беларускай культурай і фальклорам, а разам з тым — аб’яднаць беларускую супольнасць Вільні, дапамагчы ёй вярнуцца да сваіх каранёў, узгадаць традыцыі і папулярызаваць іх.
Сярод удзельнікаў будуць нашы сябры:
Гурт традыцыйных беларускіх спеваў “Беларускі цуд”
Аматарская капэла “Гоман”
Дзіцячы вакальны гурт “Валошкі”
Калектыў этнацэнтра “Світанак”
Беларускі фальклорны гурт “Ойра”
Беларускі пісьменнік і музыкант – Юры Несцярэнка
9 лістапада, 14:00
Gerovės g. 1, Vilnius