Героі не паміраюць!Яны нас не пакідаюцьУ свеце слаты ды імжы.Героі не паміраюць!Яны ў душы нам зазір…

*
Categories:

Героі не паміраюць!
Яны нас не пакідаюць
У свеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць!
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.
Мы іхнія словы пачуем
У гуку вясновых грымотаў,
У пошчаках ранішніх птушак
У шуме срабрыстых дажджоў
Мы іхнія твары ўбачым
У крохкіх абрысах аблокаў
І ,прагна глынуўшы паветра,
Пакрочым па іхніх шляхах.

(C) Лявон Вольскі – Героі не паміраюць.

Фота даслау́ сенняшні “вартау́нік”.

Хочаце запаліць свечкі ды прыглядзець, каб на мемарыяле было чысценька зау́тра?

Запісацца на “Варту святла” кожны можа тутака:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1ZOE_VcLk5-A2VtVDRYxbPGxHkg7hnpJgsrJpIAhweOQ/edit?usp=sharing