Сябар Dapamoga – актрыса і рэжысёрка Алена Багдановіч – часта запрашае беларусаў, якія перанеслі рэпрэсіі, на свае спектаклі.
Расказваем пра адзін з такіх спектакляў, у якім гучаць вершы Іосіфа Бродскага і апавяданні Томаса Венцлава – таксама нашага сябра.
“Іосіф, Марына і Ганна” – монаспектакль, які апавядае пра сувязь горада Вільня з Іосіфам Бродскім, Марынай Цвятаевай і Ганнай Ахматавай.
Як адзначае аўтарка, Вільня паўстае як казачнае месца, дзе можна быццам бы сустрэць гэтых паэтаў, а таксама звычайных людзей, якія апынуліся побач у правільны момант і падтрымалі іх. Спектакль закранае тэму духоўнай сувязі паміж паэтамі і звычайнымі людзьмі, жывымі і памерлымі.
Фрагмент спектакля можна паглядзець тут