Шаноўныя сябры!
Набліжаецца Vėlinės/Велінес — Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых.
1 і 2 лістапада ў Літве ўпарадкоўваюць і ўпрыгожваюць магілы продкаў, нясуць кветкі на могілкі і запальваюць свечкі.
1 лістапада запрашаем наведаць магілы дзеячаў беларускага адраджэння на старэйшых мемарыяльных могілках Расу у Вільні.
Збіраемся а 14:00 каля цэнтральнага ўваходу на могілкі.
Просьба ўзяць з сабою торбы/мяшкі для смецця і пальчаткі для прыбірання пахаванняў.
З удзячнасцю, Dapamoga