(пачатак)Але ў выніку: Апаратуру для правядзення  Святочнага канцэрта ў Замку падала Беларуская рада…

*
Categories:

(пачатак)

Але ў выніку:

Апаратуру для правядзення  Святочнага канцэрта ў Замку падала Беларуская рада  культуры! Дзякуй!

Выдаткі на арэнду апаратуры для правядзення Святочнага мітынга на Лукішскай плошчы ўзяў на сябе Офіс Святланы Ціханоўскай! Дзякуй!

Клуб “Licviny” і Народная Грамада арганізавалі фотавыставы на акцыях і мітынгу! Дзякуй!

  Аб’яднаная грамадзянская партыя і Моладзевы РУХ узялі на сабе друк матэрыялаў да Дня Волі! Дзякуй!

А з 10 па 25 сакавіка на рахунак Варты Святла было сабрана 600 еўра, якімі мы закрылі амаль усе астатнія выдаткі агульных святочных акцый,мітынгу – дзякуй:
– 347 – сцягі  
– 90 – лампады
– 100 – бензін
– 90 – пачастункі (акцыя на Кудзіркі)
– 64 – стужкі, фарбы
___
691 еўра (крыху не хапіла, але ж магло і гэтага ня быць, дзякуй вялікі!)

Таксама мы вельмі ўдзячныя нашым музыкам, Вольнаму хору,  аматарскаму вакальна-інструментальнаму ансамблю “Гоман”, Анастасіі Шпакоўскай і Святлане Ярмілінай, Андрусю Такіндангу і Яўгену Курыльчіку, Антону Маслыка, Кірілу Матусевічу, Мікіце, Ціму Суладзэ, Сяргею Космасу, за музычнае суправаджэнне свята!

Асобная падзяка Беларускаму Праваслаўнаму Прыходу Канстанцінопальскага патрыярхата і асабіста айцу Георгію Рою за падтрымку і непасрэдны  ўдзел у правядзенні акцыі памяці!

Шчыра ўдзячныя аб’яднанню беларускіх палітвязняў у Літве і асабіста Валерыі Чарнаморцавай за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы святкавання!

Дзякуй Радзе БНР, што прыняла непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы свята ў Вільні ў гэтым годзе!

Дзякуй усім ініцыятывам, валанторам і актывістам, што далучыліся, што працавалі над падрыхтоўкай і правядзеннем свята ў атмасферы яднання, узаемапавагі, салідарнасьці і дабрыні, за тое што знаходзілі магчымасьці і час для агульнай справы!

Дзякуем журналістам, што асвятлялі святочныя мерапрыемствы ў Вільні!

І канешне, самае галоўнае: дзякуй усім хто прыняў непасрэдны удзел у святкаванні Дня Волі, прыйшоў на акцыі, мітынг, канцэрты, далучаўся да марша!
Свята было нагодай сабрацца разам. Убачыць адзін аднаго, адчуць адзін аднаго, паказаць адзін аднаму: мы ёсьць і жыве Беларусь! І, здаецца, мы ёсьць – вольныя сэрцам людзі )

Дзякуй вялікі!

Жыве Беларусь!

#БНР106

Dapamoga

Шаноўныя сябры,
вы – неверагодныя, дзякуй кожнай і кожнаму за падтрымку і дапамогу!

З моманту абвяшчэння праграмы двухдзеннага святкавання Дня Волі ў Вільні, а дакладна з 10 сакавіка, мы заклікалі вас падтрымаць свята данатамі на рахунак Варты Святла…