Шаноўнае спадарства, дарагія сябры і сяброўкі!

*
Categories:

Шаноўнае спадарства, дарагія сябры і сяброўкі!

Грамадская арганізацыя Dapamoga запрашае Вас адсвяткаваць наш 4-ы дзень нараджэння у суботу 7 верасня!

Чатыры гады намаганняў.
Тысячы беларусаў, выратаваных з кіпцюроў дыктатуры.
Тысячы ўкраінцаў, якія атрымалі дапамогу.
І шмат вашага цяпла — дзякуй, што вы з намі!

Сёлета свята народзінаў Dapamoga адбудзецца ў фармаце фестывалю, падчас якога:
– кулінары і творчыя майстры прапануюць свае вырабы для набыцця,
– пройдзе майстар-клас па вырабе керамікі,
– можна ўзяць удзел у розных конкурсах,
– і атрымаць асалоду ад музычных выступленняў
І вядома, усіх чакаюць СЮРПРЫЗЫ.

Дзверы шелтара “Замак” адкрыюцца для гасцей а 14 гадзіне, свята пачнецца а 15-й.
Адрас: Naujoji Riovoniu 10 (іншы адрас для геалакацыі — Savanoriju pr. 134b), Vilnius.

Чакаем вас ужо праз тыдзень!

З павагай і любоўю,
Dapamoga