Праз колькі гадзінаў у Вільні пачнецца вялізнае лязэрнае шоў!

*
Categories:

Праз колькі гадзінаў у Вільні пачнецца вялізнае лязэрнае шоў!

У выходныя дні ў Вільні адбываецца штогадовы фэст «Дні сталіцы», на якім можна паглядзець фантастычнае сьветла-музычнае шоў «Космас», ствараемае 74 лязэрамі.

У ночы на пятніцу і на суботу можна будзе ўбачыць шоў лязэраў. Праграма гульні промняў доўжыцца 15 хвілінаў.

Лязэрнае шоў можна будзе ўбачыць зь вялікай паляны ля Белага мосту на Рачной вуліцы (Upės gatvė).

Імпрэзы пачнуцца 30 і 31 жніўня а 23-й гадзіне, працягласьць праграмы — блізу 15 хвілінаў. Праграму запусьцяць колькі разоў: а 23:00, 23:30, 00:00 і 00:30.

www.delfi.lt/a/120045764