Добрай раніцы, шаноўныя!Ёсьць маленечкі спіс добрых і прыемных спраў пад ранішнюю каву для вас. Гат…

*
Categories:

Добрай раніцы, шаноўныя!
Ёсьць маленечкі спіс добрых і прыемных спраў пад ранішнюю каву для вас. Гатовыя? Паехалі!

Ўжо паглядзелі сюжэт на belsat-life пра Ліяну, што выйшаў учора? Калі не – хуценька выпраўляйцеся і абавязкова пастаўце падабайку 😉
Вось тутака reals- версія >>
А тутака – рэпартаж цалкам! >>

Вы маглі бачыць Ліяну на шматлікіх сустрэчах у Замку, на акцыях беларусаў Вільні… а кветкі, што вы бачыце на мітынгах салідарнасьці – заўсёды прыносіць яна!

Як вы зразумелі, у Ліяны ёсьць невялічкая крама кветак ля чыгуначнага вакзала, але ж пакуль справы ідуць цяжка…грошаў не хапае на базавыя рэчы…. А гэта значыць – трэба рабіць тое, што мы, беларусы, умеем лепш за ўсё: падтрымаць паплечніцу.

Таму, калі вы яшчэ мелі сумневы, дзе лепш замовіць кветкі ў Вільні – прыходзьце ў кветкавую краму на Gelezinkelio, 6 ці рабіце замовы ў дырэкт, кветкі ад Ліяны:
+37064823574
9:00-19:00, Пн-Сб

Тэрмінова падпішыцеся на інсту Ліяны, даражэнькія, каб захаваць кантакт пад рукой >>