БЕЛАРУСКАЯ КАЛЁНА на маршы ў гонар Дня незалежнасьці Літвы Вільня 16 лютага (пятніца) 17:30 Збор …

*
Categories:

БЕЛАРУСКАЯ КАЛЁНА
на маршы ў гонар Дня незалежнасьці Літвы

Вільня
16 лютага (пятніца)
17:30
Збор каля помніка Ёнасу Басанавічасу (dr. Jono Basanavičiaus aikštė)
  Арыентуйцеся на беларускія сьцягі

Паважаныя сябры, запрашаем Вас прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Літвы. Каб выказаць нашае сяброўства, падтрымку і павагу да літоўскага народа мы сфармуем беларускую калёну на маршы ў гонар сьвята.

У нашых народаў існуе агульны вораг – гэта імпэрская Расея і яе рускі сьвет. Таму мы, разам з літоўскімі сябрамі, хочам паказаць, што мы незалежныя народы і Маскве нас не зламіць і не падпарадкаваць!

Калі ласка, бярыце з сабою бел-чырвона-белыя і літоўскія сьцягі. Запрашайце сваіх знаёмых беларусаў і літоўцаў далучыцца да нашай калёны.

Жыве Беларусь!
Tegyvuoja Lietuva!

Разам супраць рускага сьвету!
Kartu prieš rusų pasaulį!