Учора у Замку прайшла сустрэча з Дзмітрыем Бандарэнка, каардынатарам грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, менеджэрам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава (2010 год), былым палітвязнем.
Грамадскі актывіст прыехаў з Варшавы спецыяльна каб сустрэцца і пагутарыць з дыяспарай беларусаў Вільні, падзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, што могуць і мусяць рабіць беларусы ў сённяшніх умовах, ці трэба Беларусі ўваходзіць у Еўрапейскі Звяз і НАТА, падзяліўся досведам, адказаў на пытанні слухачоў.
Дзякуй вялікі, Дзмітрый і да новых сустрэч!